Холмская брама
1 гадзіна
2 кіламетра
2-5 чалавек
Пешы квэст
Free
Усе ведаюць Брэсцкую крэпасць і не аднойчы бачылі яе – як мінімум, на розных выявах. Гэты мемарыял –  памяць пра падзеі Другой сусветнай вайны, нядаўняе мінулае. Але далёка не адна старонка гісторыі была напісана на гэтай зямлі. Тут разменьвалі свае манеты самыя паспяховыя  гандляры, вырашаўся лёс усёй Еўропы, будаваліся найпрыгажэйшыя сінагогі і кляштары, нават права быць вольным Берасце атрымаў першы на беларускіх землях. Мы адновім карціны жыцця легендарнага горада і пакажам, дзе цяпер схаваны ўспаміны пра яго.
Панеслася