Што такое квэст?


Квэст — гэта ўнікальная і захапляльная магчымасць адкрыць для сябе горад! Ланцужок цікавых загадак і адметных славутасцяў правядуць Вас праз гісторыю, падрыхтаваную для Вас аўтарамі. Даведайцеся пра горад гуляючы!
Нашы квэсты дазваляюць арганізаваць адпачынак як для карпаратыўных мэтаў, так і для асобных праектаў і святаў. Больш за тое, у хуткім часе мы адкрываем адмысловую школу, у межах якой вы зможаце навучыцца ствараць квэсты самастойна!

Як гэта працуе? Вы заходіце на сайт, абіраеце квэст на тую тэму, якая ёсць найбольш цікавай для Вас і набываеце яго з дапамогай анлайн аплаты. Пасля гэтага ў любы зручны для Вас час кіруецеся да ўказанага месца старту. Націскайце кнопку “Панеслася” — і Вы атрымаце першае заданне. Ад гэтага моманту Вы ў гульні. Рашайце загадкі, уводзьце слушныя адказы ў адпаведнае поле, пераходзьце на наступны ўзровень. У любы момант, калі ў Вас з’явіліся складанасці з заданнем, Вы можаце скарыстацца падказкай. Ваша мэта — паспяхова выканаць усе заданні!

Shukaj.by — хто мы? Малады і амбітны беларускі праэкт турыстычных онлайн квэстаў для актыўнага і інтэлектуальнага адпачынку.
Каманда Shukaj.by мае больш за 10 год досведу ў стварэнні жывых квэстаў. Да таго, як звярнуцца да беларускай тэматыкі, удзельнікі каманды стваралі квэсты на замову такіх кампаній як універсітэт Сарбонна ў Парыжы, Газпрам, Coca-Cola, P&G, Mars, Volkswagen, Nissan, Volvo Trucks, Mail.ru, Panasonic, М.Видео, Wargaming і інш. Агулам больш за 50 праведзеных квэстаў і 150 напісаных сцэнароў да іх. Апошняя міжнародная праца — на замову дэпартамента турызму Швейцарыі.