Карыстальніцкае пагадненне

1.Тэрміны і азначэнні

1.1. Сайт - вэб-сайт, размешчаны па адрасе www.shukaj.by

1.2. Аператар - уладальнік Сайта.

1.3. Квэст - прыгодніцкая гульня, у форме інтэрактыўнай гісторыі, галоўнай дзеючай асобай якой з’яўляецца Гулец. Квэст складаецца з гульнявых узроўняў, якія гулец праходзіць у прадугледжанай аўтарам паслядоўнасці.

1.4. Карыстальнік - фізічная асоба, якая мае неабходную дзеяздольнасць для заключэння дадзенага Пагаднення (дасягнула ўзросту 18 гадоў або ва ўстаноўленым законам парадку атрымала дазвол бацькоў ці іншых законных прадстаўнікоў на заключэнне дадзенага Пагаднення) і якая прайшла працэдуру рэгістрацыі на Сайце.

1.5. Гулец – фізічная асоба, якая прайшла працэдуру рэгістрацыі на сайце, атрымала доступ да Квэсту і пачала у яго гуляць.

1.6. Рэгістрацыя на сайце - працэс стварэння персанальнага прафайлу ў сістэме сайту. Можа быць здзейснены з дапамогай асабістай персанальнай электроннай паштовай скрыні, альбо асабістага прафайлу ў сацыяльных сетках, што падрымліваюцца сістэмай сайту.

2. Умовы заключэння дадзенага Пагаднення

2.1. Дадзенае Паганенне заключаецца ў момант яго прыняцця шляхам націску кнопкі “Згадзіцца”. Карыстальнік прымае на сябе абавязак прытрымлівацца ўмоў дадзенага Пагаднення з моманту яго заключэння.

2.2. Карыстальнік, які заключае дадзенае Пагадненне падцвярджае, што ён з’яўляецца дзеяздольнай асобай.

3. Прадмет Пагаднення

3.1. Адпаведна з дадзеным Пагадненнем Аператар дазваляе Карыстальніку доступ да Квэстаў на тэрмін і на ўмовах, якія ўтрымлівае дадзенае Пагадненне.

3.2.Карыстальнік мае права карыстацца Сайтам любым спосабам ў межах функцыянальных магчымасцей сайта, уключаючы:

3.2.1. прагляд размешчаных матэрыялаў, у тым ліку, бясплатных Квэстаў;

3.2.2. рэгістрацыя на Сайце;

3.2.3. карыстанне платнымі Квэстамі пасля іх набыцця ва ўстаноўленным дадзеным Пагадненнем парадку.

4. Тэхнічныя ўмовы

4.1 Дзеля праходжання Квэстаў Карыстальнік павінен мець: персанальны кампутар, або планшэт, або мабільны тэлефон з доступам да інтернэту.

5. Абмежаванні

5.1. Карыстальнік не мае права:

5.1.1. распаўсюджваць у камерцыйных або некамерцыйных мэтах Квэсты, іх часткі, копіі Квэстаў або іх частак праз распаўсюджванне матэрыяльных носьбітаў з імі або праз размяшчэнне іх у сетцы Інтэрнэт;

5.1.2. перакладаць Квэсты, іх часткі на іншыя мовы;

5.1.3. карыстацца рэгістарцыйным прафайлам іншага Карыстальніка;

5.1.4. размяшчаць шкоднае праграмнае забеспячэнне;

5.1.5. размяшчаць на Сайце персанальныя дадзеныя трэціх асоб, у тым ліку іх прозвішча, імя, месца жыхарства (рэгістрацыі), пашпартныя дадзеныя; аб’екты інтелэктуальнай уласнасці - без згоды праваўладальнікаў; рэкламу, камерцыйныя прапановы, палітычную, агітацыйную інфармацыю; матэрыялы, якія могуць абразіць або прынізіць гонар і годнасць іншых Карыстальнікаў, трэціх асоб або спасылкі на такія матэрыялы; нецэнзурныя або лаянкавыя словы і словазлучэнні; матэрыялы парнаграфічнага характару або спасылкі на іх; пагрозы, прызывы да гвалту і здзясненню супрацьпраўных дзеянняў; матэрыялы з элементамі гвалту, жорсткасці, расавай, паміжнацыянальнай і паміжрэлігійнай варожасці або спасылкі на такія матэрыялы; прапагандаваць і/або дэманстраваць нацыстскую, экстрэмістскую або іншую прыроўненую сымболіку або атрыбутыку; прапагандаваць злачынную або іншую супрацьпраўную дзейнаць, размяшчаць кіраўніцтвы па здзяйсненні супрацьпраўных учынкаў.

5.2. Аператар не нясе адказнасці за:

5.2.1. супрацьпраўныя або іншыя дзеянні Карыстальніка або трэціх асоб, якія перашкаджаюць карыстанню Сайтам;

5.2.2. выказванні Карыстальніка, апублікаваныя на Сайце, матэрыялы Карыстальніка або трэціх асоб, размешчаныя на Сайце;

5.2.3. паводзіны Гульцоў падчас праходжання Квэстаў і выкліканыя гэтым пашкоджанні здароў’я Гульцоў або трэціх асоб, маёмасці Гульцоў або трэціх асоб;

5.2.4. страту Карыстальнікам магчымасці доступу да Квэста ў выніку страты лагіна, пароля, іншай інфармацыі;

5.2.5. няпоўнае, некарэктнае паведамленне Карыстальнікам сваіх дадзеных падчас рэгістрацыі;

5.2.6. адсутнасць ў Карыстальніка доступу ў сетку Інтэрнэт і якасць паслуг інтэрнэт-правайдэраў, якая паўплывала на якасць прадстаўлення інформацыі.

5.3. Аператар не нясе адказнасці за прамую або ўскосную шкоду, выпушчаную выгаду Карыстальніка або трэціх асоб у выніку:

5.3.1. выкарыстання або немагчымасці выкарыстання Сайта і Квэстаў;

5.3.2. несанкцыянаванага доступу трэціх асоб да персанальных дадзеных Карыстальніка;

5.3.3. заяў або паводзінаў трэціх асоб падчас праходжання Квэстаў.

5.4. Аператар не нясе адказнасці за навуковую, гістарычную пэўнасць Квэстаў.

5.5. У любым выніку адказнасць аператара перад Карыстальнікам абмежавана сумай, якую Карыстальнік заплаціў аператару за паслугі.

5.6. Карыстальнік і Аператар вызваляюцца ад адказнасці за поўнае або частковае невыкананне абавязальніцтваў па дадзенаму Пагадненню, калі такое невыкананне з’явілася следствам дзеяння непераадольнай сілы (форс-мажор), у тым ліку, масавага бязладдзя, забаронаў улады, стыхійных бедстваў, катастрофаў і г.д.

5.7. На бясплатныя Квэсты не распаўсюджваецца заканадаўства Рэспублікі Беларусь аб абароне правоў спажыўцоў.

5.8. Нішто ў Квэстах не мае мэтай і не накіравана на парушэнне Гульцом заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Калі падчас праходжання Квэста Гулец сутыкаецца з неабходнасцю дзейнічаць супрацьпраўна (пранікненне на зачыненыя тэррыторыі, незаконнае паляванне, авалоданне чужой маёмасцю і г.д.), ён павінен знайсці іншае выйсце, што адпавядае патрабаванням заканадаўства Рэспублікі Беларусь. У такім выпадку адказнасці падлягае Гулец, ці іншая асоба, якая парушыла заканадаўства.

6. Абавязкі аператара

Аператар абавязаны:

6.1. Забяспечыць Карыстальніку доступ да Квэстаў на ўмовах дадзенага Пагаднення.

6.2. Паведамляць Карыстальніку аб зменах умоў дадзенага Пагаднення шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на Сайце альбо лістом на пошту карыстальніка.

7. Правы Аператара

Аператар мае права:

7.1. У любы момант у аднабаковым парадку абмяжоўваць, пашыраць, мадыфікаваць, іншым чынам змяняць Квэсты, без папярэдняга паведамлення аб гэтым Карыстальніку.

7.2. У любы момант выдаляць інфармацыю, размешчаную Карыстальнікам на Сайце.

7.3. Абмяжоўваць або спыняць доступ Карыстальніка, у тым ліку, у выпадку парушэння з яго боку дадзенага Пагаднення. Аператар пры гэтым не абавязаны прадстаўляць доказы такога парушэння.

8. Доступ да Квэстаў

8.1. Доступ да Квэстаў можа быць атрыманы наступным чынам:

8.1.1. аўтаматычна даступны ўсім зарэгістраваным карыстальнікам Сайту – для бясплатных Квэстаў;

8.1.2. пасля рэгістрацыі і аплаты – для платных Квэстаў. Доступ да Квэста захоўваецца напрацягу 6 месяцаў з моманту аплаты, або да моманту яго паспяховага праходжання. Для паўторнага праходжання платнага квэсту Карыстальніку неабходна здзейсніць паўторную аплату.

8.2. Тэрмін доступу да Квэста можа быць скарочаны згодна са сцэнарам пэўнага Квэста (напрыклад, сезоннасць, спецыфічныя мерапрыемствы) ці па незалежачых ад Аператара абставінах (напрыклад, зруйнаванне будынка, які задзейнічаны ў пэўным Квэсце).

9. Асаблівасці гульні ў камандзе

9.1. Пасля атрымання доступу да квэсту, Карыстальнік можа запрасіць іншых зарэгістраваных Карыстальнікаў Сайта да ўдзелу ў Квэсце. Для гэтага, пасля атрымання доступу ў Карыстальніка з’яўляецца спецыяльная форма на старонцы апісання Квэсту.

9.2. Запрашаць да ўдзелу ў Квэсце можа толькі той Карыстальнік, які здзейсніў аплату. Альбо, у выпадку бесплатнага квэсту, толькі той Карыстальнік, які першым пачаў ствараць каманду для дадзенага Квэсту.

9.3. На кожны наступны ўзровень Квэсту ўся каманда пераходзіць адначасова, пасля паспяховага завяршэння бягучага ўзроўню любым з гульцоў.

9.4. Максімальная колькасць удзельнікаў каманды складае 5 чалавек, калі іншае не прадугледжана аўтарамі квэсту

9.5. Каманда існуе толькі на час канкрэтнага Квэсту, і перастае існаваць пасля заканчэння Квэсту.

10. Персанальныя дадзеныя

10.1. Падчас рэгістрацыі Карыстальнік абавязаны паведамяць сапраўдныя звесткі.

10.2. Карыстальнік згаджаецца на збор, апрацоўку, захоўванне і карыстанне яго персанальнымі дадзенымі: імя, прозвішча, тэлефон, месца жыхарства (рэгістрацыі), пашпартныя дадзеныя.

11. Інтэлектульная ўласнасць

11.1. Карыстальнік прызнае і згаджаецца, што размешчаныя на Сайце аб’екты інтэлектуальнай уласнасці належаць іх законным уладальнікам.

11.2. Аўтарскія правы на матэрыялы, размешачаныя на Сайце, належаць аўтару, які стварыў гэтыя матэрыялы.

11.3. Забараняецца выкарыстанне размешчаных на Сайце матэрыялаў, якія змяшчаюць аб’екты інтэлектуальнай уласнасці, або іх частак без дазвалення Аператара або іншага праваўладальніка.

12. Спосабы аплаты

12.1. Аплата можа быць здзейснена адным з наступных спосабаў:

12.1.1. анлайн-аплата банкаўскай карткай, альбо з дапамогай электронных сістэм плацяжу. Даступна толькі пасля рэгістрацыі на сайце. Пасля здзяйснення аплаты гэтым спосабам, доступ да квэсту адкрываецца аўтаматычна, у момант аплаты;

12.1.2. набыццё падарункавага сэртыфікату с кодам доступу, альбо коду доступу ў месцах продажаў. Доступ да квэсту ў дадзеным выпадку адкрываецца пасля ўводу коду доступа ў адпаведнае поле ў форме аплаты. Форма аплаты даступна толькі пасля рэгістрацыі на сайце.

13. Адказнасць бакоў і заключныя палажэнні

13.1. У выпадку парушэння дадзенага Пагаднення, бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

13.2. У выпадку ўзнікнення спрэчак, яны маюць быць вырашаны шляхам перамоў. Калі спрэчка не можа быць вырашана шляхам перамоў, яна перадаецца на разгляд ў кампетэнтны суд Рэспублікі Беларусь.

13.3. Дадзенае Пагадненне заключаецца на нявызначаны тэрмін. Любы бок управе скасаваць дадзенае пагадненне, папярэдзіўшы другі бок не менш чым за 30 дзён аб такім скасаванні.