пл. Незалежнасці
1 гадзіна
3 км
2-5 чалавек
Пешы квэст
20 руб.

Гарадскі квэст пра самую чароўную падзею года.


Мы вырашылі пазнаёміць вас з адной са старэйшых традыцый на Беларусі. Гульня з загадкамі, маскамі і спевамі - лепшы чын не толькі даведацца пра калядаванне, але і пранікнуцца ім, паўдзельнічаць у гуляннях.

Пра Каляды і калядоўшчыкаў пішуць кнігі і чытаюць лекцыі. Свята караніцца ў паганскіх часах, але перарадзілася пад уплывам хрысціянства. Яно не згубіла сваёй магіі і весялосці. Зараз калядаванне ў Горадзе пабачыць толькі дужа ўдачлівы чалавек. Мы ж прапануем вам апынуцца у самым цэнтры падзей. Вам выпадзе знайсці галоўны сімвал калядоўшчыкаў і вярнуць калядную зорку на неба. Бо без зоркі ня будзе й Калядаў! 

Далучайцеся да абмеркавання і задавайце пытанні на нашых старонках у сацсетках! (спаслкі ўнізе старонкі) 

Кошт - за ўсю камаду.
Хутка будзе
Набыць